«Ісламская дзяржава» апублікавала фатаграфію выбуховага прыстасавання, закладзенага ў расійскі самалёт A321. На фота паказана бляшанка аб'ёмам 0,33. Пацверджанняў, што гэта тая самая выбухоўка, няма.

На фатаграфіі відаць, што выбуховае рэчыва знаходзілася ў бляшанцы з-пад газаванай вады Schweppes. Здымак апублікаваны ў апошнім выпуску выдаванага «Ісламскай дзяржавай» англамоўнага анлайн-часопіса Dabiq.

У тэксце гаворыцца, што джыхадысты пранеслі выбухоўку на борт расійскага лайнера, выявіўшы слабыя месцы ў сістэме бяспекі аэрапорта Шарм-эш-Шэйха.

Па словах баевікоў, першапачаткова яны планавалі падарваць заходні самалёт, аднак пасля пачатку расійскай ваеннай кампаніі ў Сірыі перадумалі.

Раней газета «Коммерсант» са спасылкай на блізкія да расійскага следства крыніцы паведаміла, што, па папярэдніх дадзеных, выбух на борце самалёта A321 адбыўся не ў багажным аддзяленні, а ў самім салоне.

Суразмоўцы выдання заявілі, што сапраўды ўсталяваць тып выбуховага прыстасавання пакуль не ўдалося, але не выключана, што ён быў зроблена на аснове пластыту або тратылу, якія звычайна выкарыстоўваюцца ў ваенных мэтах.

Афіцыйнага пацверджання або абвяржэння апублікаванай газетай інфармацыі пакуль не паступала. Аднак яшчэ ў аўторак ФСБ пацвердзіла, што прычынай авіякатастрофы стаў выбух на борце самалёта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?