Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняла рашэнне ўвесці антыдэмпінгавую пошліну на кітайскія шыны для грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў, тралейбусаў, самазвалаў, прычэпаў і паўпрычэпаў, паведаміла прэс-служба ЕЭК. 

Стаўка антыдэмпінгавай пошліны складзе ад 14,79% да 35,35% ад мытнага кошту. 

За аналізаваны перыяд (з 1 студзеня 2011 года па 30 чэрвеня 2014 года) агульны аб'ём імпарту грузавых шын у краіны ЕАЭС вырас на 9,2%, у той жа час аб'ём імпарту грузавых шын з КНР павялічыўся на 27,1%. 

Цэны на кітайскія грузавыя шыны на працягу ўсяго аналізаванага перыяду былі значна ніжэйшыя за цэны на аналагічныя шыны з трэціх краін. Дэмпінгавая маржа кітайскіх вытворцаў склала ад 14,79% да 35,35%. 

«Ва ўмовах жорсткай цэнавай канкурэнцыі з дэмпінгавым імпартам з КНР прадпрыемствы краін ЕАЭС у аналізаваны перыяд былі вымушаныя зніжаць цану (на 3,9%) пры росце сабекошту (на 4,8%). У выніку прыбытак упаў у 10 разоў, рэнтабельнасць продажу — на 8,1 працэнтнага пункта, аб'ём інвестыцый скараціўся ў тры разы», — адзначыла прэс-служба. 

Рашэнне набывае моц праз 30 каляндарных дзён з даты яго афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?