На аўтамабільнай дарозе Магілёў‑Бабруйск сутыкнуліся аўтобус, які вёз дзяцей на экскурсію і пасажырскі мікрааўтобус. Тры пасажыры маршруткі загінулі, шэсьць — атрымалі раненьні. Таксама пацярпела адно дзіцё, якое ў складзе дзіцячай экскурсіі ехала ў аўтобусе.

Паводле папярэдніх зьвестак, аварыя здарылася з‑за таго, што маршрутная таксоўка выехала на сустрэчную паласу руху. Ад сутыкненьня аўтобус паваліўся на бок і зьляцеў пад адхон. Маршрутка ад моцнага ўдару літаральна развалілася на часткі, — паведамляе Telegraf.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0