Улады Турцыі паведамляюць пра арышт васьмі меркаваных баевікоў экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава», якія спрабавалі трапіць у Германію.
Паведамляецца, што яны былі арыштаваныя ў аэрапорце Стамбула пасля прыбыцця з Касабланкі. Таксама вядома, што ўсе арыштаваныя — ураджэнцы Марока.
Паводле дадзеных турэцкіх уладаў, арыштаваныя планавалі трапіць у Германію праз балканскія краіны.
Турцыю не раз крытыкавалі за пасіўнасць у барацьбе з пагрозай «Ісламскай дзяржавы», аднак цяпер турэцкія ўлады актывізавалі барацьбу з джыхадзістамі.
У аўторак дзяржсакратар ЗША Джон Керы абвясціў аб дасягненні дамоўленасці з Анкарой аб удзеле амерыканскіх вайскоўцаў у аперацыі, мэтай якой стане ўстанаўленне поўнага кантролю над мяжой Турцыі з Сірыяй.
Па словах Керы, гаворка ідзе аб участку паўночнай мяжы Сірыі працягласцю каля 100 кіламетраў.