Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь. Яго самалёт прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.
Як паведамлялася, Таміслаў Нікаліч будзе знаходзіцца ў Беларусі 18-20 лістапада.
Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Сербіі правядуць перамовы ў вузкім і пашыраным складах. Лідары дзвюх краін падпішуць сумесную заяву.
Плануецца, што Лукашэнка і Нікаліч наведаюць будаўнічую пляцоўку эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу «Мінск-Мір», дзе возьмуць удзел у цырымоніі закладкі памятнай капсулы, якая сімвалізуе пачатак яго будаўніцтва.
Чакаецца, што ў дні афіцыйнага візіту Нікаліч наведае ААТ «Мінскі трактарны завод», музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.