Асноўны ўладальнік мэблевай групы кампаній «ЗОВ» Алег Зухавіцкі зноў апынуўся пад вартай. Дадзеную інфармацыю TUT.BY пацвердзіў прэс-сакратар КДБ Дзмітрый Пабяржын.

Некалькі тыдняў таму Алег Зухавіцкі быў выкліканы на допыт у Мінск. Аднак у Гродна ўжо не вярнуўся.

«[Па справе кампаніі ЗОВ] выкрытыя новыя факты. Таму яму змененая мера стрымання на заключэнне пад варту», — сказаў прадстаўнік КДБ.

18 лютага КДБ Беларусі распаўсюдзіў паведамленне аб затрыманні групы асоб, у якую ўваходзілі прадстаўнікі кіраўніцтва групы кампаній «ЗОВ», а таксама шэрагу камерцыйных структур. Іх падазравалі ў атрыманні ценявых даходаў з наступным вывадам сродкаў за межы краіны і нявыплатай падаткаў у асабліва буйным памеры.

У маі асноўны ўладальнік кампаніі Алег Зухавіцкі выйшаў на волю. «У кошт пакрыцця ўрону дзяржаве ўжо паступіла 31,4 млрд рублёў», - паведаміў дырэктар Дэпартамента фінансавага маніторынгу КДК Вячаслаў Рэут.

Праз некалькі тыдняў пасля выхаду на волю бізнэсмэн запусціў у Гродне новую фабрыку па вытворчасці вырабаў з натуральнага дрэва.

Атрымаць каментар у сям'і Зухавіцкага не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?