Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў перамовы ў Берліне. Гэта быў першы за доўгі час візіт кіраўніка МЗС у Нямеччыну пасля доўгага перыяду замарожвання двухбаковых адносін.

Па збегу абставін напярэдадні візіту памёр пасол Беларусі ў Нямеччыне Андрэй Гіро. Акурат у дзень візіту Макея яго хавалі ў Мінску.

Гіро быў прыхільнікам збліжэння Беларусі і Еўрасаюза і шмат рабіў для нармалізацыі беларуска-нямецкіх адносін.

Былы супрацоўнік беларускага МЗС Валеры Кавалеўскі рэзка крытыкуе міністра за тое, што ён не перанёс сустрэчы. «Каманда Лукашэнка ніколі не вылучалася ні маральнымі прынцыпамі, ні высакароднасцю, — піша Кавалеўскі, які цяпер жыве ў ЗША. — Уладзімір Макей дапоўніў гэтую рэпутацыю новым выродлівым жэстам».

Кавалеўскі называе Гіро «адным з найлепшых дыпламатаў у гісторыі краіны за ўсе часы» і піша: «Гэтая страта — дастатковая нагода адкласці візіт. Калі ў Берліна ёсць гатоўнасць сустрэцца, то дата ўжо не так важная. Пытанне ў чалавечнасці».

Не ўсе з ім пагаджаюцца: «Смутак і жальба — гэта адно, але бізнэс, вядома, трэба працягваць», — адказвае ў каментах Юры Кажура.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?