Працэс прайшоў у судзе Цэнтральнага раёну сталіцы раней, прызначанага на 9.30. Зараз мастака вязуць на Акрэсьціна

Аляксей Марачкін асуджаны паводле арт. 17-1 Адміністрацыйнага кодэксу. Аказваецца, паводле сьведкаў, мастак лаяўся матам каля Цэнтральнага РУУСу сталіцы.

***

ЗАЯВА

Управа МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» выказвае абурэнне затрыманнем і асуджэннем на пяць сутак адміністрацыйнага арышту кіраўніка Згуртавання Аляксея Марачкіна. Ён быў затрыманы ва ўласнай майстэрні напярэдадні Дня Волі, 24 сакавіка, увечары.

Вядомага мастака, грамадскага дзеяча, аднаго з ветэранаў адраджэнскага руху ў Беларусі абвінавачваюць у лаянцы каля будынку Цэнтральнага РАУС г.Мінска.

Расцэньваем гэтыя дзеянні як парушэнні маральных і юрыдычных нормаў і патрабуем неадкладна вызваліць Аляксея Марачкіна.

Управа МГА «ЗБС «Бацькаўшчына»

25.03.2008 г.

* * *

Пад дзясятую вечара ў майстэрню мастака, кіраўніка МГА "Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" Аляксея Марачкіна ўваліліся амапаўцы.

Яны забралі некалькі дзясяткаў расьцяжак, падрыхтаваных да Дня Волі, а самога мастака арыштавалі. Пра гэта паведаміла www.nn.by старшыня ўправы "Бацькаўшчыны" Алена Макоўская.

Ноч Аляксей Марачкін правёў у спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна.

Ул. інф.

Фота Ігара Марачкіна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0