Улады Малі паведамілі, што ўзброеныя людзі, якія раней ўварваліся ў гатэль Radisson Blu ў сталіцы краіны Бамако, больш не ўтрымліваюць закладнікаў.

EPA

EPA

Паводле паведамлення Рэйтэр, міратворцы ААН, якія прарваліся ў будынак, знайшлі целы 27 чалавек.

«У іх больш няма закладнікаў, і спецслужбы цяпер ловяць нападнікаў», — сказаў міністр дзяржбяспекі Саліфу Траорэ.

Між тым, па паведамленні мінабароны краіны, некаторыя баевікі знаходзяцца на верхніх паверхах гасцініцы і працягваюць аказваць супраціў сілам бяспекі. Як паведамляюць улады, загінулі па меншай меры тры чалавекі, двое атрымалі раненні. Адзін з забітых — член парламента ў бельгійскім раёне Валонія.

Прэзідэнт краіны падзякаваў ў «Твітары» сілам бяспекі Малі і іншых краін за падтрымку ў вырашэнні крызісу.

Узброеныя людзі раней напалі на гатэль, узяўшы ў закладнікі 170 чалавек.

Адказнасць за напад узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка, што два гады таму адкалолася ад прадстаўніцтва групоўкі «Аль-Каіда» у Паўночнай Афрыцы, якую ўзначальвае Мухтар Бельмухтар. Тэлеканал «Аль-Джазіра» паведаміў, што ў яго маецца відэазварот баевікоў. Джыхадзісты патрабуюць вызвалення членаў сваёй групоўкі і спынення нападаў на свае сілы на поўначы Малі.

Для штурму гатэля французскія ўлады накіравалі ў Малі элітны спецназ нацыянальнай жандармерыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?