Кіраўнік сінадальнага Аддзела па ўзаемаадносінах царквы і грамадства протаіерэй Усевалад Чаплін заявіў, што ў асобных выпадках увядзенне смяротнага пакарання магчыма, але лепш абыходзіцца без яго.

kazan-mitropolia.ru

«Лепш абыходзіцца без смяротнага пакарання, але бываюць сітуацыі, калі пагрозы грамадству занадта моцныя і яно можа абараняць сябе, у тым ліку, такім чынам», — сказаў святар.

Ён нагадаў, што смяротнае пакаранне прызнавалася ў Старым Запавеце, а указанняў на неабходнасць яе адмены няма ні ў Новым Запавеце, ні ў Традыцыі і гістарычнай спадчыне Праваслаўнай царквы.

Раней сёння, выступаючы на сумесным пасяджэнні Дзярждумы і Рады Федэрацыі, прысьвечанай барацьбе з тэрарызмам, лідар «Справядлівай Расіі» Сяргей Міронаў заклікаў зняць мараторый на прымяненне смяротнага пакарання ў Расіі, і прапанаваў «у выглядзе выключэння ўсталяваць у якасці меры пакарання для тэрарыстаў і памагатых, што забяспечваюць дзейнасць баевікоў, якія ўчынілі тэрарыстычны акт, пакаранне смерцю».

Мараторый на смяротнае пакаранне дзейнічае ў Расіі з моманту яе ўступлення ў Раду Еўропы. У 1997 годзе Масква падпісала пратакол №6 да Канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод адносна адмены пакарання смерцю. Апошні смяротны прысуд у Расіі быў прыведзены ў выкананне ў 1996 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?