Міністр унутраных спраў Літвы Саўлюс Скверняліс падаў у адстаўку пасля ўцёкаў з-пад варты затрыманага, які выкраў у паліцыі аўтамат.

Адпаведнае прашэнне ён накіраваў кіраўніку ўрада Альгірдасу Буткявічусу, патлумачыўшы, што сыходзіць «перад абліччам агульнай глабальнай пагрозы дзеля грамадскіх інтарэсаў і стабільнасці ў краіне».

Раней з крытыкай кіраўніка МУС выступілі прэзідэнт краіны і спікер Сейма.

У прыватнасці, спікер Ларэта Граўжынене абвінаваціла міністра ў тым, што ў вечар уцёкаў затрыманага мужчыны Скверняліс спаў, калі яна патэлефанавала міністру, каб даведацца падрабязнасці таго, што адбылося. У адказ кіраўнік МУС сказаў, што спікер Сейма замінала яму працаваць і паводзіла сябе неадэкватна.

Аднак премьер-міністр разлічвае, што Сквярняліс перадумае.

«Прэм'ер працу Скверняліса ацэньвае станоўча і спадзяецца, што ён зменіць сваё рашэнне адносна адстаўкі», — прыводзяць літоўскія СМІ словы прэс-аташэ кіраўніка ўрада Эвеліны Буткуце-Лаздаўскене.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?