Як паведамілі БелаПАН у прэс‑службе БФФ, удзельнікам апытання прапануецца выбраць адзін з двух варыянтаў: а) 16 каманд, б) 12 каманд у два этапы.
Прыхільнікам першага варыянту прапануецца прагаласаваць па тэлефоне 8‑803‑100‑0505, другога — 8‑803‑100‑0506. Галасаванне праводзіцца 26 сакавіка з 19 да 20 гадзін, 28 сакавіка з 19 да 20 гадзін і 30 сакавіка з 14 да 15 гадзін. Званок бясплатны.
Вынікі галасавання будуць падведзены 1 красавіка на справаздачнай канферэнцыі БФФ. Чакаецца, што канчатковае рашэнне аб рэформе будзе прынята да пачатку чэмпіянату ў вышэйшай лізе (першы тур пройдзе 6 красавіка).
Неабходнасць правядзення інтэрактыўнага галасавання балельшчыкаў узнікла ў сувязі з тым, што клубы вышэйшай лігі не змаглі прыйсці да адзінага меркавання па пытанні рэфармавання чэмпіянату.