Сёння стала вядома, што вучаніца Мінскага раённага ліцэя, які месціцца ў Ратамцы, скончыла жыццё самагубствам.
Інфармацыю пацвердзілі ў прыёмнай дырэктара.
Афіцыйных дадзеных міліцыі пакуль няма, але, па словах ліцэістаў, прычынаю самагубства маглі стаць цяжкія адносіны ў сям'і і непаразуменні з аднакласнікамі.
Цела павешанай 15-гадовай дзяўчыны знайшлі ў лесе пад Барысавам.
Як паведамляе Следчы камітэт, быў праведзены агляд месца здарэння, падчас якога канфіскаваныя асабістыя рэчы, сярод якіх нататнік з запісамі дзяўчыны, зафіксаваная слядовая карціна, атрыманыя звесткі пра асобу загінулай і іншыя звесткі.
Паводле папярэдніх дадзеных смерць падлетка наступіла ад механічнай асфіксіі ў выніку павешання.
Каментары