Беларускія суды змаглі пазьбегнуць палітызацыі і камэрцыялізацыі ў сваёй рабоце і пры разглядзе спраў грунтуюцца выключна на прынцыпах законнасьці і справядлівасьці, заявіў Аляксандар Лукашэнка, выступаючы сёньня на нарадзе судзьдзяў судоў.

Аляксандр Лукашэнка таксама запатрабаваў выключыць факты неабгрунтаванага прыцягненьня да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасьці. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, суды і пракуратура яшчэ не да канца выкаранілі абвінаваўчы ўхіл у падыходах да ацэнкі доказаў і назначэньня пакараньняў.

Паводле БЕЛТА

Глядзі яшчэ:
Мастак Аляксей Марачкін асуджаны на 5 сутак за тое, што нібыта лаяўся матам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0