З раніцы 25 сакавіка над дарогамі, якія вядуць у Вялейку, луналі бел‑чырвона‑белыя сьцягі.

Дзясятак сьцягоў разьмяшчаліся абапал дарогі, якая вядзе ў Маладэчна, недалёка ад мяжы раёнаў. Амаль столькі ж было вывешана у смургонскім накірунку. На выезьдзе са Смургоняў у Вялейку таксама красавалі нацыянальныя сьцягі.

Па замеценай сьнегам дарозе кіроўцы ехалі на малых хуткасьцях і сьцягі ўсе выдатна бачылі.

Сьцягі стварылі для жыхароў і гасьцей горада сьвяточны настрой ад самага ранку.


Паводле Vilejka.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0