Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў графік пераносу працоўных дзён ў 2016 годзе. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове ўрада ад 23 лістапада 2015 г №976, паведамляе БелТА.
Так, працоўны дзень з пятніцы 8 студзеня пераносіцца на суботу 16 студзеня.
Такім чынам, на праваслаўныя Каляды выходнымі будуць 7, 8, 9 і 10 студзеня.
Акрамя таго, працоўны дзень з панядзелка 7 сакавіка пераносіцца на суботу 5 сакавіка.
Таксама варта дадаць, што ў 2016 г. Радуніца будзе адзначацца 10 мая (бо праваслаўны Вялікдзень — 1 мая), адпаведна, ў гэтым месяцы нас чакаюць вялікія выходныя: з 7 па 10 мая (з улікам таго, што 9 мая — панядзелак).
Арганізацыям дадзена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам, дадае БелТА