20 дзён таму студэнты БДУ аб’ядналіся, каб данесці адміністрацыі і рэктару сваё адмоўнае стаўленне да платных пераздач: «Мы збіралі подпісы да рэктара і міністра, мы пісалі ў СМІ, мы пісалі грамадскім арганізацыям Беларусі і замежжа, мы рэгулярна абнаўлялі інфармацыю, а нашы прыхільнікі праводзілі акцыі ў падтрымку руху. Адміністрацыя ігнаруе не толькі нашы патрабаванні, але і нас. Яна не хоча нас чуць і слухаць. Яна не хоча заўважаць нас», — паведамляецца ў суполцы #студентыпротив у сацыяльнай сетцы Укантакце.

Таму студэнты прапануюць выйсці разам да адміністрацыі і паказаць, як іх шмат:

«Гэта будзе марш міру і любові. Мы пакажам, як нас шмат, і зьвернемся да адміністрацыі з патрабаваннем пачуць нас і адмяніць платныя пераздачы і адпрацоўкі. Гэта наш шанец паўплываць на рашэнне. І мы не павінны яго страціць. Ад вас патрабуюцца два простыя дзеянні: быць неабыякавымі і прыйсьці на марш!».

Час і месца збору паведамяць крыху пазней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?