Сірыйскія баевікі збілі ў аўторак расійскі верталёт ў Сірыі блізу Латакіі, вымусіўшы яго здзейсніць аварыйную пасадку.

Пра гэта паведамляе ліванскае выданне The Daily Star са спасылкай на заяву Сірыйскага назіральнага органа па правах чалавека.

Адказнасць узяла на сябе сірыйская паўстанцкая група, якая атрымлівае амерыканскія супрацьтанкавыя ракетныя комплексы. Група заявіла, што збіла верталёт менавіта супрацьтанкавай ракетай.

Ваенны медыяцэнтр «Хезбалы» дадаў, што пасля аварыйнага прызямлення экіпаж верталёта пакінуў судна цэлым.

Раней паведамлялася, што расейскія ваенныя шукаюць пілотаў свайго збітага ў аўторак знішчальніка з дапамогай верталётаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0