На Кафедральным пляцы ў Вільні паставілі калядную ёлку. Парадуе святочнымі агнямі яна ў пятніцу. Запальванне агнёў на ёлцы нагадае віленчукам пра набліжэнне зімовых святаў, піша Delfi.lt.

15min.lt

15min.lt

Свята на Кафедральным пляцы пачнецца 27 лістапада ў 20:30. Перад гараджанамі выступяць літоўскія спевакі і гурты. Не будуць пакрыўджаныя і маленькія гледачы — іх увагу паспрабуюць прыцягнуць чытаннем казак.

Прычым чытаць казкі ў Доме казак будзе нават мэр горада Рэмігіюс Шымашус.

Агні на ёлцы запаляць у 21:15. Пасля гэтага працягнецца святочны канцэрт. Пасля мерапрыемства, якое завершыцца ў 22:30 ў Вільні будуць курсіраваць начныя аўтобусы, дадае Delfi.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0