Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў 27-28 лістапада наведае з афіцыйным візітам Беларусь, паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.

theguardian.com

theguardian.com

«Запланаваныя перамовы беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка азербайджанскай дзяржавы ў вузкім і пашыраным складах, а таксама падпісанне міжнародных дакументаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Чакаецца, што Ільхам Аліеў ускладзе вянок да манумента Перамогі ў Мінску, наведае Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Ільхам Аліеў пабываў у Мінску з афіцыйнымі візітамі тройчы — у 2006, 2009 і 2012 гадах. І кожны раз беларускі калега адказваў узаемнасцю — у 2007, 2010 і 2013 гадах.

11-13 чэрвеня гэтага года Аляксандр Лукашэнка наведваў Азербайджан з рабочым візітам. Ён прыняў удзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця I Еўрапейскіх гульняў і правёў перамовы з Аліевым.

Па выніках візіту некаторыя аналітыкі выказалі здагадку, што Беларусь зноў хоча атрымаць фінансавую падтрымку ад Азербайджана. Так, у 2010 Аліеў тэрмінова даў Мінску пазыку 200 млн даляраў для разліку з Расіяй за пастаўкі прыроднага газу, а праз год Баку пад гарантыі беларускага ўрада вылучыў крэдыт у 300 млн даляраў «Беларуськалію».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?