Беларускі спецыяліст Георгій Кандрацьеў узначаліў «Мінск».

Апякунскі савет вырашыў не працягваць кантракт з папярэднім трэнерскім штабам у сувязі з невыкананнем пастаўленых перад камандай задач.

Папярэдняму трэнерскаму штабу «гараджан», якім кіраваў Андрэй Пышнік, будзе прапанаваная праца ў структуры клуба.

Нагадаем, папярэднім месцам працы Кандрацьева была зборная Беларусі. Акрамя таго, спецыяліст кіраваў «Смаргонню», мінскім «Дынама», віцебскім «Лакаматывам» і моладзевай зборнай Беларусі.

Паводле звестак «Прэсбола», кантракт разлічаны на 1 год.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?