У суд Партызанскага раёну сталіцы прывезьлі трынаццаць затрыманых. ГэтаЗьміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Натальля Ясевіч, Кацярына Салаўёва, Кася Галіцкая, Крысьціна Шацікава, Любімава, Барташук, Полех, Уладзімер Сяргееў, Зьміцер Быхавец, Андрэй Быхавец, Андрэй Белік. Неўзабаве мае пачацца суд. Пра гэта паведаміла «НН» Людвіся Атакулава.

Нагадаем, што ўсім затрыманым учора ўдзельнікам акцыі інкрымінуецца адміністрацыйнае правапарушэньне — парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньні масавых мерапрыемстваў. Гэта караецца або суткамі, або штрафам у 30 базавых велічыняў (больш за 1 млн рублёў)

Журналіста «НН» Сямёна Печанка даставілі ў суд Маскоўскага раёну. Яго будзе судзіць судзьдзя Унукевіч Тамара Васілеўна, намесьніца старшыні суду Маскоўскага раёну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?