Лідэр беларускай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч быў сёння затрыманы супрацоўнікамі АМАПу ў рэдакцыі незалежнай газеты "Беларусы і рынак", дзе палітык даваў інтэрв'ю. Амапаўцы даставілі А.Мілінкевіча ў Першамайскі РУЎС Менска. Там, з раніцы находзяцца паплечнікі Мілінкевіча, лідэр Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякiн і кіраўнік Партыі працы Аляксандар Бухвостаў. Лідэраў апазіцыі вінавацяць у арганізацыі "несанкцыянаванага мерапрыемства".

Арыштаванаму ўчора лідэру Партыі БНФ Вінцуку Вячорку прысудзілі 15 сутак.

milinkevich.org

У Першамайскім раённым судзе Менску судзяць трох удзельнікаў акцыі Чарнобыльскі шлях - А.Мілінкевіча, С.Калякіна і А.Бухвостава. Пакуль што вядомы толькі адзін вырак: аднаму зь лідэраў прафсаюзнага руху А.Бухвоставу прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу 26 красавіка. Астатнія суды працягваюцца.

Апазыцыянэры лічаць, што іх затрыманьне ёсьць спробай прадухіліць маючую адбыцца акцыю 1 траўня супраць прымусовай кантрактнай сыстэмы.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0