Неўзабаве павінен пачацца суд. Перад судом стаяць каля 40 чалавек, сярод іх - старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, Юры Хадыка, лідэр АГП Анатоль Лябедзька.
Лявон Баршчэўскі, камэнтуючы падзеі 25-26 сакавіка ў Менску зазначыў: "Улада дэманструе свой страх перад людзьмі. Гэта бачна па ўчорашніх падзеях, бачна і па сёньняшніх. Паглядзіце, суд ачэплены, людзей у яго не пускаюць. Мне гэта не зразумела. Улада ня ведае, што рабіць".
Сьведкамі ў працэсе выступаюць гомельскія спэцназаўцы.