На ўкраінскія каналы ў сярэдзіне лістапада выйшаў серыял «Слуга народу», створаны студыяй «Квартал-95». Яго можна глядзець у інтэрнэце, напрыклад тут.

У фільме распавядаецца, як простага кіеўскага настаўніка гісторыі Васіля Галабародзьку (галоўную ролю выконвае кіраўнік «Вячэрняга квартала» Уладзімір Зяленскі) абіраюць у пост-януковіцкую эпоху прэзідэнтам Украіны, і што потым з гэтага стала.

На адной з прэс-канферэнцый Галабародзька тлумачыць журналістцы наступную метамарфозу, як нармальны звычайны ўкраінец ператвараецца ў 100-кілаграмовага хітраватага хахла-злодзея. У прынцыпе такое можна казаць і пра некаторых беларусаў, калі яны ператвараюцца ў звычайнага бульбаша.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0