У органах кіравання адкрытых акцыянерных таварыстваў «Віцебскдрэў» і «Рэчыцадрэў» прызначаныя прадстаўнікі дзяржавы пастановай Савета міністраў Беларусі № 977 ад 23 лістапада 2015 года, паведаміла прэс-служба ўрада. 

Прадстаўніком дзяржавы ў органах кіравання ААТ «Віцебскдрэў» стаў першы намеснік старшыні Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці Дзмітрый Лізуру.

У органах кіравання ААТ «Рэчыцадрэў» інтарэсы дзяржавы будзе прадстаўляць намеснік старшыні Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці Міхаіл Касько. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0