Reuters.com

Reuters.com

Расія вырашыла адмяніць бязвізавы рэжым з Турцыяй з 1 студзеня 2016 года. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў. Як заявіў Лаўроў, бязвізавы рэжым будзе «прыпынены». Як доўга ён не будзе дзейнічаць, невядома.

Бязвізавы рэжым з Турцыяй дзейнічае з 2011 года. Ён мае на ўвазе, што грамадзяне абедзвюх краін могуць уязджаць на тэрыторыю адзін адной на тэрмін да 60 дзён без візы.

***

Адносіны Расіі і Турцыі абвастрыліся пасля таго, як туркі збілі расійскі бамбавік Су-24. У Турцыі запэўніваюць, што самалёт парушыў паветраную прастору краіны; расійскі бок гэта адмаўляе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?