Сёння ў ГЗК «Экспабел» (на скрыжаванні Лагойскага тракта і МКАД) адкрыўся другі рэстаран хуткага харчавання KFC.
Ад першага рэстарана ён адрозніваецца новым фарматам Fusion — калі замаўляеш і набываеш у адным месцы, а пасля па талоне забіраеш сваю замову ў іншым.
Кожны пасля аплаты атрымлівае чэк з нумарам, і, калі нумар адлюструецца на экране, забірае сваю замову.
Гэта нашмат паскарае працэс і не стварае чэргаў. Новы рэстаран разлічаны на 40 пасадачных месцаў, але ў бліжэйшы час плануецца пашырэнне. Сёння колькасць наведвальнікаў дасягнула тысячы чалавек.
0
0
0
0
0
0