Македонія ў суботу пачала ўмацаванне бар'ера на сваёй мяжы з Грэцыяй. Як паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на крыніцы ў арміі, узвядзенне новай сцяны вышынёй у 2,5 м на папулярным у мігрантаў кантрольным пункце ў горадзе Гевгелія, не азначае закрыцця мяжы. Хутчэй яна патрэбна для таго, каб прадухіліць яе нелегальнае перасячэнне, кажуць крыніцы.

Па паведамленнях агенцтва «Асашыэйтэд прэс», цяпер на грэчаскім баку мяжы знаходзяцца каля 800 мігрантаў, якіх не палічылі магчымым ўпусціць у Еўрасаюз па паскоранай працэдуры. Пры гэтым усіх мігрантаў з Сірыі, Ірака і Афганістана праз КПП бесперашкодна прапускаюць.

У суботу адзін з пакінутых на мяжы мігрантаў атрымаў сур'ёзныя апёкі, узлезшы вагон цягніка і дакрануўшыся да провада над сваёй галавой. Пасля гэтага астатнія мігранты працягнулі пратэставаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?