Турэцкая армія належыць да ліку самых падрыхтаваных у свеце. У ХХ стагоддзі яна не раз ваявала. Фота Мінабароны Турцыі.

Турэцкая армія належыць да ліку самых падрыхтаваных у свеце. У ХХ стагоддзі яна не раз ваявала. Фота Мінабароны Турцыі.

Расія фактычна ўвайшла ў асаблівы перадваенны перыяд у сувязі са збітым турэцкімі знішчальнікамі расійскім франтавым бамбавіком Су-24. Пра гэта ў блогу на «Эхе Масквы» напісаў расійскі вайсковы эксперт Павел Фельгенгаўэр.

Эксперт адзначыў, што туркаманы (туркмены), якіх бамбілі расійскія самалёты, у Турцыі ўспрымаюцца як туркі, якіх турэцкія Узброеныя сілы павінны безумоўна абараняць. У ходзе сірыйскай грамадзянскай вайны туркмены, пры падтрымцы Турцыі, ачысцілі паўночную горную частку правінцыі Латакія ад улады Башара Асада. Цяпер сілы Асада пры падтрымцы расійскай авіяцыі спрабуюць разграміць асноўныя сілы туркменскага апалчэння.

«Згодна з інфармаванымі крыніцамі ў Анкары, прэзідэнт Эрдаган яшчэ з лета настойваў, каб турэцкая армія перайшла мяжу і устанавіла ў Паўночнай Сірыі нейкую буферную зону, але турэцкі генштаб адмовіўся. Улетку апазіцыя і туркменскае апалчэнне паспяхова наступалі і пашыралі ў бок Латакіі зону кантролю. Сёння пад ўдарамі сіл Асада і расійскімі бомбамі фронт у Паўночнай Латакіі ў цэлым пакуль трымаецца, але трашчыць, а шэраг важных пазіцый быў згублены. Калі фронт абрынецца, то ўрадавыя войскі выйдуць на прамую дарогу да сталіцы правінцыі Ідліб, а шматтысячнае мясцовае туркменскае насельніцтва пабяжыць ратавацца ў Турцыю», — заявіў ён.

Эксперт падкрэсліў, што масавая зачыстка этнічных турак на мяжы Турцыі — непрымальны варыянт для турэцкага грамадства.

«Расея фактычна ўвайшла ў асаблівы перадваенны перыяд: дыпламатычныя кантакты з Анкарой згортваюцца, мытня спыніла афармляць любыя турэцкія тавары, а Пуцін папярэдзіў расійскіх турыстаў у Турцыі, што яны «могуць падвяргацца значнай небяспекі», — працягнуў Фельгенгауэр.

Ваенны эксперт адзначыў, што ў Сірыі разгортваецца найноўшая ЗРК С-400, крэйсер «Масква» з ЗРК «Форт» (З-300Ф) стаў на рэйдзе Латакіі і расіяне прыгразілі прэвентыўна збіваць турэцкія знішчальнікі. Ён дадаў, што перадавыя пазіцыі сірыйскай апазіцыі ў Латакіі знаходзяцца ўсяго за 45 км ад вайсковай базы «Хмеймім», на якой размешчана расійская авіяцыя, і радавога гнязда Асадаў. Таму Паўночную Латакія спрабуюць зачысціць. Турэцкім уладам таксама няма куды адступаць.

«У нас на базе «Хмеймім» усяго два звяны знішчальнікаў (Су-30см і Су-27СМ3) па чатыры штукі ў кожным. Перакінуць дадаткова значныя сілы, маючы ўсяго адну абсталяваную базу, цяжка, дый небяспечна ствараць занадта вялікую канцэнтрацыю сіл у адным ўразлівым пункце. У турак: 179 F-16C (аднамясцовыя машыны) і 57 F-16D (двухмясцовыя) — усе прасунутых мадыфікацый», — працягнуў ён.

Эксперт адзначыў, што турэцкі флот шматкроць колькасна і якасна пераўзыходзіць расійскую групоўку ў Міжземным і ў Чорным морах.

«Каб даць рады наяўным расійскім сілам у выпадку маштабнага рэгіянальнага канфлікту, туркам ў прынцыпе не патрэбныя ЗША і іншае НАТА — самі могуць справіцца, хай і са стратамі. С-400 «Трыумф», вядома, магутная і сучасная сістэма, але ёй патрэбна стратэгічная глыбіня, а цяпер яе разгарнулі без сур'ёзнага сухапутнага прыкрыцця, зусім побач з фронтам. Турэцкія танкі, калі яны ўвойдуць у Сірыю і будуць наступаць пры падтрымцы апазіцыі, могуць прарвацца да базы «Хмеймім» за пару гадзін і возьмуць сістэму С-400 у якасці трафея», — упэўнены ён.

Эксперт дадаў, што хоць Расія і з'яўляецца ядзернай дзяржавай, у туркаў побач з сірыйскай мяжой на базе Інджырлік складзіравана да 40 ядзерных бомбаў B1 падвойнага з ЗША ключа на выпадак вайны з Расіяй.

«Можа, варта злёгку прытармазіць, выцягнуць турэцкі нож з спіны і паспрабаваць неяк дамовіцца, ну не дабіваць хоць бы туркаманаў?» — падсумаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0