Вярнулі ў тую Беларусь, якой яна была яшчэ два гады таму.

За мінулы з тае пары час у грамадзтве склалася ўражаньне, што ўлады пад ціскам вонкавых, у першую чаргу, і ўнутраных фактараў гатовая зьмяніцца, пайсьці на саступкі, паслабіць хватку. І прыкметы лібэралізацыі былі. Вядома, улады нічога не рабілі проста так. Мірны характар апазыцыйных акцый мінулай восеньню і масавае вызваленьне палітвязьняў гэтай зімой былі толькі гульнёй на заходнюю публіку. Гульнёй, не даведзенай да канца.

І ў тым, бадай, можна знайсьці тлумачэньне таго, чаму ўлады зноў аддалі перавагу вядзеньню дыялёгу з сваімі палітычнымі апанэнтамі з дубінкай у руках.

Дасягнуты між уладамі Беларусі й Захадам кампраміс прадугледжваў, як сёньня вядома, вызваленьне ўсіх палітвязьняў. Але выпусьціць Аляксандра Казуліна на, так бы мовіць, агульных падставах беларуская ўлада не магла. Гэта быў прынцыповы момант, вырашэньнем якога магла стаць палітычная эміграцыя Казуліна. Але той ад гэткае «шчодрае» прапановы адмовіўся.

На гэтым далейшыя саступкі ўлады страцілі ўсякую лёгіку, а выбудаваны, здавалася, сцэнар зближэньня «апошняй дыктатуры Эўропы» з Захадам быў перакрэсьлены. Палітыка здаровага сэнсу цалкам саступіла месца эмоцыям. Эмоцыям цёмным, нездаровым, помсьлівым, паддаўшыся якім лёгка ня тое што перакрэсьліць, а пахаваць усе надзеі і пляны.

Зладзіўшы «хапун» на Дзень Волі, улада дала ясна зразумець, што гульні ў дэмакратызацыю скончыліся, што палітычнай вясьне ў нашыя шыроты дарога забароненая. І што на тое скажуць Брусэль ці Вашынгтон — пляваць! Бо сіла — ня ў праўдзе, сіла — вось яна, у дубінцы спэцназаўца. Яна пасьпяхова калаціла прыхільнікаў дэмакратыі і пяць, і дзесяць гадоў таму і, як аказалася, ня страціла актуальнасьці і сёньня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?