Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў сваім фэйсбуку выказаў меркаванне, што Галадамору не было, калі б украінцы не страцілі сваю дзяржаўнасць у пачатку ХХ ст. і супольна адбіліся ад бальшавікоў, а не адстрэльвалі адзін аднаго.

фота з фэйсбука прэзідэнта Украіны

фота з фэйсбука прэзідэнта Украіны

«Я цвёрда ўпэўнены: Галадамору не адбылося б, калі б мы не страцілі дзяржаўнасць у пачатку 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Маскоўскія бальшавікі не перамаглі б ва Украіне, калі б прыхільнікі незалежнасці білі б разам ворага, а не рэзалі і адстрэльвалі адзін аднаго на радасць Маскве. Мы павінны памятаць наша мінулае і рабіць з яго высновы.

Царства Нябеснае ахвярам Галадамору — генацыду. Слава нашым новым героям! Слава Украіне!», — напісаў кіраўнік Украіны.

***

Ва Украіне 28 лістапада адзначаюць Дзень памяці ахвяраў масавага голаду: Галадамору 1932—1933 гадоў, а таксама галадамораў 1921—1922 і 1946—1947 гг..

У Кіеве прайшлі жалобныя мерапрыемствы, быў прыспушчаны дзяржаўны сцяг і абмежавана правядзенне мерапрыемстваў забаўляльнага характару, абвешчана агульнанацыянальная хвіліна маўчання.

Інстытут дэмаграфіі і сацыяльных даследаванняў НАН Украіны, які праводзіў даследаванні сумесна з амерыканскімі навукоўцамі, назваў колькасць ахвяраў Галадамору 30-х гадоў. На іх думку, з 1932 па 1934 ахвярамі голаду ва Украіне сталі 3,9 млн украінцаў, што складае 13% ад агульнай колькасці насельніцтва на той момант. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?