Суд Лідскага раёна Гродзенскай вобласці прыгаварыў былога старшыню Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 426 КК. Пра гэта паведаміў БелаПАН 28 лістапада.

Як паведамляе Вярхоўны суд, абвінавачаны прызнаны вінаватым у наўмысным здзяйсненні службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, дадзеных яму па службе, што пацягнула шкоду ў буйным памеры, істотную шкоду правам і законным інтарэсам грамадзян, дзяржаўным і грамадскім інтарэсам (перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў), учыненых з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці, што пацягнула цяжкія наступствы, асобай, якая займае адказную пасаду.

Якія менавіта злачынствы ўчыненыя былым высокапастаўленым кіраўніком прэзыдэнцкай вэртыкалі, Вярхоўны суд не паведамляе.

Абвінавачанаму на падставе ч. 3 арт. 426 КК прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на шэсць гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў тэрмінам на пяць гадоў, з канфіскацыяй маёмасці.

Да абвінавачанага прымененая амністыя і ён вызвалены ад асноўнага пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі часткова, тэрмінам на адзін год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?