У Кішынёве, а таксама ў сямі іншых рэгіянальных цэнтрах Малдовы прайшлі шматтысячныя акцыі пратэсту, арганізаваныя праеўрапейскай грамадзянскай платформай «Годнасць і праўда». Пра гэта паведамляе выданне jurnal.md.
Акрамя Кішынёва, акцыі прайшлі ў гарадах Сарокі, Архей (Аргееў), Бельцы, Хынчэшты, Кагул, Унгены.
Па выніках мітынгу ў Кішынёве была прынята рэзалюцыя з патрабаваннем расследавання Інтэрполам дзейнасці алігарха Плахатнюка, якога абвінавачваюць у павышэнні тарыфаў на электраэнергію і газ, а таксама атрыманні 18 млн даляраў ад Расіі, подкупе суддзяў, і вывадзе з банкаўскай сістэмы мільярдаў.
Удзельнікі пратэстаў патрабуюць вяртання грошай у дзяржаву.
Акрамя таго, удзельнікі пратэстаў хочуць дамагчыся рэферэндуму, які б дазволіў «вярнуць дзяржаву народу і пазбавіцца ад алігархаў».
Пратэстоўцы выступаюць таксама за магчымасць абіраць і адклікаць прэзідэнта краіны. Акрамя таго, яны патрабуюць адмены дэпутацкай недатыкальнасці і скарачэння колькасці парламентарыяў са 101 да 71.
Пачынаючы з 6 верасня, мітынгі працягваліся нон-стоп на плошчы Вялікага нацыянальнага сходу, дзе размешчаны намётавы гарадок «Годнасці і Праўды».





