У Чавусах пажарам сур'ёзна пашкоджаная кавярня «Ліга».
Як паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС, інфармацыя пра ўзгаранне на даху будынка паступіла 29 лістапада прыблізна ў 13.00.
«Да прыбыцця першага падраздзялення гарэў дах кавярні адкрытым агнём, унутры стварылася шчыльнае задымленне. Персанал — пяць чалавек — самастойна пакінуў памяшканне, наведвальнікаў на момант пажару не было», — расказалі ва ўпраўленні МНС.
Агнём пашкоджаныя 150 квадратных метраў даху і маёмасць у кавярні. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
Нагадаем, у чэрвені 2014 года ў кавярні «Ліга» здарылася масавае атручэнне прадуктамі харчавання.