Эйфелева вежа ў сярэдзіне дня перастала прымаць наведнікаў. Гэта адбылося ўжо другі раз за перыяд пасля серыі тэрактаў, якія адбыліся ў французскай сталіцы 13 лістапада.
Як паведаміла Таварыства эксплуатацыі Эйфелевай вежы, «для забеспячэння належнага ўзроўню бяспекі аказалася не дастатковым таго ўзмацнення, якое вылучыла прэфектура паліцыі горада, а таксама дадатковых работнікаў аховы, прадастаўленых самой кампаніяй», перадае ТАСС.
Як неаднаразова падкрэслівалі спецыялісты па барацьбе з тэрарызмам, Эйфелева вежа занесеная цэлым шэрагам арганізацый экстрэмістаў у спісы асноўных патэнцыйных цэляў для нанясення ўдараў.
Па гэтай прычыне ля падножжа вежы пастаянна дзяжурыць некалькі машын паліцыі, ходзяць ваенныя патрулі. На паверхах вежы нямала агентаў аховы ў цывільным.
Штогод вежу Эйфеля наведвае не менш за 7 млн чалавек.