Выступаючы на адкрыцці кліматычнай канферэнцыі ААН у Парыжы, расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што дзякуючы Расіі ўдалося затармазіць на год тэмпы росту глабальнага пацяплення.

«Мы перавыканалі свае абавязацельствы па Кіёцкім пратаколе з 1991-га па 2012 год. Расія не толькі не дапусціла росту выкіду парніковых газаў, але значна іх паменшыла. Дзякуючы гэтаму ў атмасферу не трапіла каля 40 млрд тон эквіваленту вуглякіслага газу», — сказаў Пуцін.

Паводле яго слоў, Расія мае намер да 2020 года скараціць энергаёмістасці эканомікі яшчэ на 13,5%, а да 2030 годзе ўлады разлічваюць паменшыць шкодныя выкіды да 70% у параўнанні з базавым 1990 годам.

У Расіі аб'ёмы выкідаў парніковых газаў у атмасферу значна меншыя, чым у ЗША, Кітая і Індыі, але большыя, чым у Канады, Японіі і Бразіліі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?