У Гомелі смеццявоз у прыватным сектары насмерць збіў пенсіянерку, паведамілі ў прэс-службе УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.
ДТЗ адбылося 28 лістапада ў 9.15. Кіроўца смеццявоза ехаў па праезнай частцы вуліцы прыватнага сектара Гомеля. Рухаючыся заднім ходам, учыніў наезд на 80-гадовую жанчыну-пешахода, якая знаходзілася ззаду транспартнага сродку. Яе кіроўца не заўважыў. У выніку ДТЗ пенсіянерка ад цялесных пашкоджанняў памерла на месцы.