У Беларусі праіндэксаваныя цэны на прыродны і звадкаваны газ, тарыфы на электрычную і цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння, якія субсідуюцца дзяржавай. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №996 ад 30 лістапада 2015 года, паведамілі ў прэс-службе Саўміна.

Дакумент уступае ў сілу з 1 снежня 2015 года. Такім чынам, з пачатку месяца цэны для насельніцтва на газ прыродны і звадкаваны, тарыфы на электрычную і цеплавую энергію павялічваюцца.

Тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з 1 снежня устаноўлены ў памеры 100 088 руб. за 1 Гкал.

Кошт 1 куб.м прыроднага газу пры наяўнасці індывідуальных прыбораў уліку расходу газу і індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў у ацяпляльны перыяд вызначана на ўзроўні 646,9 руб., у летні перыяд — 2 368,5 руб. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў (незалежна ад сезону) кошт 1 куб.м газу складзе 2 368,5 руб.

Без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу кошт газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) складзе 18 800 руб. з аднаго пражываючага ў месяц, пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) — 54 300 руб., пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка — 30 700 руб.

Павышаныя цэны і на звадкаваны газ. Так, кошт 1 куб.м з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў у ацяпляльны перыяд складзе 10 025,7 руб., у летні перыяд — 6 315,1 руб. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў кошт 1 куб.м складзе таксама 6 315,1 руб. Без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) кошт звадкаванага газу з аднаго пражываючага ў месяц ўстаноўлена на ўзроўні 18 800 руб., пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) — 53 500 руб, пры наяўнасці газавай пліты (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка) — 25100 руб.

Кошт электраэнергіі ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, па аднаставачным тарыфе цяпер складае 841,5 руб. за 1 кВт.гадз, па дыферэнцыяваным тарыфе — 589 руб. за 1 кВт.гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 і 1683 руб. за 1 кВт.гадз у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00.

Кошт электраэнергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт ўстаноўлены на ўзроўні 990 руб. за 1 кВт.гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 23.00 да 6.00 і 2 970 руб. за 1 кВт.гадз у астатні час сутак.

Электрычная энергія, за выключэннем пазначанай у папярэдніх выпадках, па аднаставачным тарыфе будзе абыходзіцца жыхарам рэспублікі ў 990 руб. за 1 кВт.гадз, па дыферэнцыяваным тарыфе — 693 руб. за 1 кВт.гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 і 1980 руб. за 1 кВт.гадз у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?