Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расія не будзе публікаваць доказы гандлю нафтай паміж Турцыяй і экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава».

«Галоўнае — гэта валодаць інфармацыяй і выкарыстоўваць яе ў працы, якая сфакусаваная галоўным чынам не на доказе чагосьці, а на барацьбе з тэрарызмам. Гэтая інфармацыя выкарыстоўваецца ў барацьбе з тэрарызмам», — сказаў Пяскоў.

Раней прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што гатовы сысці ў адстаўку, калі калі з'явяцца доказы таго, што Турцыя купляе нафту ў баевікоў ІД.

«Калі гэта будзе даказана, то наш нацыянальны гонар запатрабуе, каб я сышоў у адстаўку», — сказаў Эрдаган журналістам на міжнародным кліматычным саміце ў Парыжы.

Раней Уладзімір Пуцін заявіў, што рашэнне Турцыі збіць расійскі бамбавік Су-24 было прадыктавана жаданнем засцерагчы каналы пастаўкі кантрабанднай нафты з тэрыторый, якія кантралююцца ІД.

Расія і раней вінаваціла Турцыю ў тым, што яна купляе нафту ў экстрэмістаў. Анкара паслядоўна абвяргае гэтыя абвінавачванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?