Спачатку ўзьнік праваабарончы цэнтар «Вясна-96». Дзеля практычнай патрэбы дапамогі рэпрэсаваным за ўдзел у дэманстрацыях у абарону нацыянальнай незалежнасьці, што выбухнулі ўвесну 96-га, пасьля таго як А.Лукашэнка паспрабаваў падпісаць саюзныя дамовы з Расеяй. Пасьля цэнтар стаў называцца проста «Вясна». Пасьля яго пазбавілі рэгістрацыі. Гэта не перашкаджала праваабаронцам на чале з Алесем Бяляцкім, якія яго заклалі, і надалей практычна дапамагаць сотням рэпрэсаваных. Яны рабілі тое, што ніхто больш не наважваўся рабіць. Яны дзейнічалі там, дзе ніхто больш не наважваўся дзейнічаць. У тым ліку і ў часе падзеяў Сакавіка-2006. Праваабаронца – гэта не прафэсія, а пакліканьне. Але праваабаронцы патрэбныя грамадзтву ня меней, чым дактары ці настаўнікі.

«Вясна» за 10 гадоў свайго існаваньня ператварылася ў фэномэн гістарычны, без прэцэдэнту ў ранейшай гісторыі Беларусі.

Менавіта таму на адрас «Вясны» прыходзіць гэтак шмат віншаваньняў цяпер .

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0