Кіроўца фуры загінуў у Гродне, паведамілі ў аддзяленні агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Відавочцы паведамілі ДАІ аб трагедыі, якая адбылася сёння ўдзень на праспекце Кляцкова ў Гродне. Супрацоўнікі аўтаінспекцыі прыбылі на месца здарэння і агарадзілі яго. Па словах відавочцаў, фура з дзяржнумарамі Мінскай вобласці спынілася ў раёне рэстарана «Туран». Мужчына-кіроўца пачаў ліквідаваць нейкую непаладку, прыпадняўшы дамкратам платформу машыны. Аднак дамкрат сарваўся, і мужчына апынуўся паміж колам і платформай, паведамілі грамадзяне. Людзі выклікалі хуткую, аднак выратаваць кіроўцу не ўдалося.

Эксперты цяпер высвятляюць, што стала прычынай смерці кіроўцы. Папярэдне, яны схільныя пагадзіцца з меркаваннем відавочцаў аб тым, што мела месца механічнае ўздзеянне, растлумачылі ў ДАІ. Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?