У Мінску Рускі драматычны тэатр Літвы паказаў музычны спектакль па Аляксандру Увядзенскаму «Ёлка ў Івановых», які ў Літве быў адзначаны шэрагам прэстыжных узнагарод.

Delfi.lt

Delfi.lt

Аднак, як распавялі кіраўнік тэатра Ёнас Вайткус і акцёр Валянцін Навапольскі, многія гледачы ў беларускай сталіцы спектакль не зразумелі і пакінулі залу.

«Я іх паважаю за тое, што яны сышлі, бо яны не сядзелі і не пляваліся дзесьці там унутры, а выказалі сваё стаўленне», - сказаў Ё.Вайткус у інтэрв'ю Беларускаму радыё.

«Нас калегі пыталіся, ці было нам цяжка на сцэне, калі людзі сыходзілі. Да таго ж яны лаяліся і плявалі. Але цяжка не было. Мы зразумелі, што тут нешта трапіла ў балючае месца. Мабыць, людзі не чыталі Увядзенскага, не чыталі Хармса, мабыць, яны не так добра ведаюць гісторыю літаратуры. У гэтым няма нічога страшнага, я таксама шмат чаго не ведаю», - сказаў В.Навапольскі.

Спектакль быў пастаўлены ў 2013 годзе і атрымаў 4 прэстыжныя літоўскія тэатральныя узнагароды «Залаты крыж».

Рускі тэатр Літвы гастраляваў у Беларусі з 25 па 29 лістапада. Упершыню на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра ў Мінску былі паказаны спектаклі «Зойкіна кватэра», «Ёлка ў Івановых», «Яўген Анегін», «Кароль Лір».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?