Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце БДУ.

«У сувязі з заклікамі да супрацьпраўных дзеянняў і інфармацыяй пра імаверныя правакацыі, у мэтах гарантавання бяспекі студэнтаў БДУ сустрэча рэктара БДУ акадэміка Сяргея Абламейкі са студэнтамі пераносіцца», — гаворыцца ў паведамленні.

На сёння, 2 снежня, на 13:50 быў запланаваны «Марш студэнтаў», які ладзіць супольнасць #студэнтысупраць. Студэнты меркавалі пратэставаць супраць увядзення платы за пераздачу залікаў і іспытаў. 

Учора, 1 снежня, была анансавана сустрэча рэктара БДУ Сяргея Абламейкі са студэнтамі «для вырашэння ўсіх балючых пытаннях». Сустрэча была прызначана на сёння, 2 снежня, на 13.30 у аўдыторыі 433 галоўнага корпуса ўстановы.

Супольнасць #студэнтысупраць заклікала навучэнцаў ісці на сустрэчу з рэктарам, каб задаць пытанні, або сабрацца каля галоўнага корпуса БДУ.

***

Згодна з прэйскурантам, пераздача заліку ў БДУ ацэненая ў 33—37 тысяч у залежнасці ад навуковай ступені выкладчыка, які яго прымае. Паўторны прыём іспыту — 47—53 тысячы, дзяржіспыту — 350 тысяч. Паўторнае выкананне і абарона курсавой работы таннейшыя за ўсё на першым курсе — 516—584 тысячы, даражэйшыя за ўсё на пятым — 833—945 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?