Белтэлерадыёкампанія, тэлеканалы АНТ і СТБ не будуць трансляваць цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі, якая пройдзе 10 снежня ў Стакгольме. Паглядзець, як Святлана Алексіевіч атрымае «нобеля» па літаратуры, можна будзе ў інтэрнэце.

Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Белтэлерадыёкампанія не планавала купляць правы на трансляцыю нобелеўскай цырымоніі з-за «пэўных арганізацыйна-тэхнічных, фінансавых і юрыдычных пытанняў і аспектаў», удакладніла прэс-сакратар медыяхолдынга Святлана Смалонская-Краскоўская.

На тэле- і радыёканалах Белтэлерадыёкампаніі будуць выходзіць інфармацыйныя выпускі і праграмы, прысвечаныя нобелеўскім урачыстасцям.

Не будуць трансляваць цырымонію ўручэння «нобеля» таксама тэлеканалы АНТ і СТБ, паведамілі іх прэс-сакратары.

Паглядзець нобелеўскія ўрачыстасці можна будзе на YouTube. Тут спасылка на трансляцыю прамовы Алексіевіч, а тут — на цырымонію ўручэння прэміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?