Тэлезорка канала АНТ стала фігуранткай скандалу. Разам са сваім новым мужам, бізнэсоўцам Андрэем Герашчанкам, яна даволі непрыгожа змагаецца за ягоную дачку.

Як сцвярджае мама гэтай дзяўчынкі, Ілона Герашчанка, яе абмяжоўваюць у магчымасцях бачыцца з дачкой. Больш за тое, Лушчык спрабавала дыскрэдытаваць Ілону ў прысутнасці дзяўчынкі.

Зрэшты, глядзіце самі на відэа.

Большасць людзей у сацыяльных сетках лічаць вінаватымі ўсіх траіх удзельнікаў канфлікту. (Імаверна, відэа выставіла Герашчанка-мама.) І шкадуюць дзіця, якое аказалася між агнёў. Вось што піша іншая зорка тэлеэкрана, Ганна Бонд:

Але асабліва абурылі людзей паводзіны Люцыі Лушчык:

45-гадовы Андрэй Герашчанка — бізнэсовец, уласнік спартовага клуба Sporting club і кампаніі-імпарцёркі бытавой хіміі і касметыкі. У мінулым ён быў спартоўцам, удзельнікам Алімпіяды ў Пекіне па стральбе.

35-гадовая Люся Лушчык — свецкая львіца, тэлевядоўца розных праграм АНТ.

Фота з ФБ Люцыі Лушчык.

Фота з ФБ Люцыі Лушчык.

34-гадовая Ілона Герашчанка — заснавальніца клуба ранняга дзіцячага развіцця Global Child — першага такога ў Мінску англамоўнага.

Фота з ФБ Ілоны Герашчанкі.

Фота з ФБ Ілоны Герашчанкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?