У дачыненні да жыхара Акцябрскага (Гомельская вобласць), пенсіянера МУС, распачатая справа на падставе ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства). Яе расследуе Акцябрскі РАСК. 

Як паведамілі ў праваахоўных органах, 22 лістапада пенсіянер МУС, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, пашкодзіў аўтамабіль «БМВ», які належыць супрацоўніку ДАІ. Пазней падазроны растлумачыў, што супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі пазбавіў правоў на кіраванне аўтамабіля яго сына, і такім чынам мужчына адпомсціў. 

Мерай стрымання абраны дамашні арышт. Падрабязнасці высвятляе следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?