У Мінску расце колькасць пажылых людзей і змяншаецца колькасць дзяцей ад 0 да 15 гадоў, што ўплывае на фарміраванне працоўных рэсурсаў горада, дэмаграфічную нагрузку на працаздольнае насельніцтва.

Пра гэта сёння паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч на пасяджэнні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Кожны пяты мінчук старэйшы за працаздольны ўзрост. У 1999 г. ім быў кожны шосты. У цэлым па горадзе колькасць пенсіянераў на тысячу грамадзян у працаздольным узросце вырасла з 307 (у 2011 г.) да 351 (у 2015).

Колькасць дзяцей на тысячу грамадзян у працаздольным узросце зменшылася з 311 да 252.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?