Паліцыя Тайланда атрымала ад расійскіх спецслужбаў інфармацыю аб планаваных нападах на расійскіх грамадзян, якія адпачываюць на тайскіх курортах.

Паводле дадзеных ФСБ Расіі, экстрэмісцкая арганізацыя «Ісламская дзяржава» вылучыла для выканання тэракту групу з дзесяці баевікоў, грамадзян Сірыі.

Шасцёра накіраваліся на папулярныя ў расійскіх турыстаў курорты Патаю і Пхукет. Двое іншых баевікоў, па звестках ФСБ, знаходзяцца ў Бангкоку, месцазнаходжанне яшчэ дваіх невядомае. Тайская паліцыя пакуль не можа пацвердзіць уезд у краіну баевікоў-ісламістаў.

Тайланд застаецца папулярным курортам сярод расейцаў, каля 1,6 млн турыстаў з Расіі наведалі Тайланд ў 2014 годзе, і чакалася, што пасля праблем у Егіпце і Турцыі гэты лік можа узрасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?