Жыхарам акупаванага Крыма прапануюць новае імя для дзяцей — «Генератар».

Reuters

Reuters

З такой ініцыятывай на пазачарговай сесіі 4 снежня выступіў кіраўнік Дзяржсавета Крыма Уладзімір Канстанцінаў, паведамляе Крым.Реаліі.

«Дзяўчынак называюць Светамі. У Дзяржсавеце паўстала зусім арыгінальная прапанова —пра хлопчыкаў забыліся, называць іх Генератарамі. Будзе вельмі добрае імя Генератар Іванавіч. Скарочана Гера — зусім нядрэнна», — сказаў Канстанцінаў.

Ён адзначыў, што надзвычайная сітуацыя ў Крыме «спарадзіла не толькі праблемы і пакуты, але і жарты свайго перыяду».

«Я сам чуў ад людзей, калі яны размаўляюць у чэргах: «Дайце 200 ват каўбасы», таму што сёння ў ватах і мегаватах у Крыме разбіраюцца абсалютна ўсе», — распавёў ён.

Дызель-генератары цяпер у Крыме адзін з самых хадавых тавараў з-за спынення паставак электрычнасці на паўвостраў з мацерыковай Украіны. Генератары усталёўваюць уладальнікі крамаў, цырульняў, розных кантор і прыватных дамоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0